Інфляцыя ў Беларусі ў 2019 годзе чакаецца на ўзроўні ня больш як 5%, заявіў старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Павал Калаўр, піша БелТА.
Сёлета Міністэрства працы не індэксавала месячныя заробкі беларусаў, калі інфляцыя не перавышала 5%.
За першыя 10 месяцаў 2018 году інфляцыя ў Беларусі склала 4,2%. Паводле бюджэту на 2018 год гадавая інфляцыя заплянаваная на ўзроўні 7,4%. Нацбанк Беларусі сёлета прагназуе інфляцыю на ўзроўні 5,5–6%.