Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саудаўская Арабія ня будзе выдаваць падазраваных у забойстве апазыцыйнага журналіста


Адэль аль-Джубэйр
Адэль аль-Джубэйр

Міністар замежных спраў Саудаўскай Арабіі Адэль аль-Джубэйр заявіў, што Эр-Рыяд хоча высьветліць праўду ў справе аб забойстве журналіста Джамаля Хашокджы ў будынку саудаўскага консульства ў Стамбуле. Таму ўлады Саудаўскай Арабіі ня маюць намеру выдаваць Турцыі абвінавачаных у забойстве Хашокджы, нягледзячы на патрабаваньне з боку Анкары.

​Турэцкія праваахоўнікі 5 сьнежня выдалі ордэр на арышт аднаго з былых кіраўнікоў Службы выведкі Саудаўскай Арабіі генэрала Ахмэда Асіра, а таксама былога дарадцы насьледнага прынца Саудаўскай Арабіі. Абодва падазраюцца ў датычнасьці да забойства Хашокджы. Раней, у канцы лістапада, суд Стамбулу выдаў ордэр на завочны арышт 15 падданых каралеўства, якія абвінавачваюцца ў датычнасьці да забойства Хашокджы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG