Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зісер: Любы прысуд Золатавай, акрамя апраўдальнага, зробіць зь Беларусі краіну-ізгоя


Бізнэсовец Юры Зісер
Бізнэсовец Юры Зісер

Стваральнік парталу Tut.by пракамэнтаваў адмову спыніць крымінальную справу супраць галоўнай рэдактаркі Марыны Золатавай.

Дапускаць да суду справу галоўнай рэдактаркі Tut.by Марыны Золатавай нельга, упэўнены стваральнік парталу Юры Зісер. На яго думку, справа можа разваліцца ў судзе. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

«Дапускаць да суду дзяржаве ніяк нельга: доказная база па яе крымінальнай справе настолькі слабая, што ў любым судзе рассыплецца, нават у нашым. Але апраўдаць Марыну наша судовая сыстэма не наважыцца, а любы іншы прысуд верне Беларусь у 2000-я, у сытуацыю краіны-ізгоя, усёй краіне будзе нанесеная сур’ёзная палітычная і эканамічная шкода», — напісаў Юры Зісер.

Марына Золатава засталася апошняй фігуранткай «справы БелТА», зь якой не зьнялі крымінальны перасьлед. Яе хадайніцтва аб гэтым не было задаволена.

«Справа БелТА». Што важна ведаць

  • У жніўні 2018 году Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі — платнай падпіскі БелТА (ч. 2 арт. 349 КК).
  • 7–9 жніўня затрымалі 18 журналістаў. Іх вызвалялі пасьля допыту. Пазьней сьледчы камітэт паведаміў, што ў справе 15 фігурантаў. Таксама прайшлі ператрусы ў офісах парталу Tut.by і інфармацыйнага агенцтва БелаПАН, а таксама ў кватэры журналістаў гэтых кампаній.​
  • Да канца лістапада крымінальныя справы супраць 14 абвінавачаных спынілі, бо яны сплацілі шкоду і штраф. Сумы, выплачаныя былымі фігурантамі «справы БелТА», вагаліся ад 3 да 17 тысяч рублёў.
  • Галоўную рэдактарку Tut.by Марыну Золатаву 4 сакавіка аштрафавалі агулам на 13 650 рублёў.
  • Беларуская журналісцкая супольнасьць, міжнародныя арганізацыі і ўрады заходніх краін асудзілі затрыманьні журналістаў, ператрусы ў рэдакцыях і прысуд Золатавай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG