У Слуцку 24 лістапада праходзіць акцыя да 98-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну.
Паўстанне 1920 года было спробай абараніць незалежнасць Беларусі. На працягу месяца, у лістападзе-снежні, ваенныя атрады, сфармаваныя на Случчыне пераважна з мясцовых вяскоўцаў, аказвалі супраціў войскам Саветаў.
У акцыі бяруць удзел прыкладна 60 чалавек — жыхары Слуцка і іншых гарадоў Беларусі. Як і летась, улады зьмянілі маршрут дэманстрацыі, не дазволіўшы заяўнікам правесьці шэсьце калёнай па галоўнай вуліцы Слуцка.