Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як зьдзейсьнілася мара 7-гадовай дзяўчыны з рэдкай хваробай касьцей


Як зьдзейсьнілася мара 7-гадовай дзяўчыны з рэдкай хваробай касьцей
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:12:04 0:00

Кіра Ламейка нарадзілася зь няпростым генэтычным захворваньнем — незавершаным остэагенэзам. У свае 7 год яна мае больш за 20 пераломаў рук і ног. 1 верасьня 2018 году Кіра Ламейка пайшла ў школу


Кіра Ламейка нарадзілася зь няпростым генэтычным захворваньнем — незавершаным остэагенэзам. Яе бацькі і родны брат здаровыя, а ў Кіры здарылася генэтычная мутацыя.

Косьці ў дзяўчынкі вельмі ломкія, і яна часта ламае рукі і ногі. У свае 7 год яна мае больш за 20 пераломаў рук і ног.

Кіра марыла сама пайсьці ў школу, але шматлікія пераломы не дазвалялі ёй нармальна рухацца. На апэрацыю ў Харватыі сям’я ня мела грошай.

Пасьля выхаду сюжэту на Свабодзе і шырокага розгаласу міжнародны дабрачынны фонд «ЮніХэлп» дапамог сабраць грошы і аплаціць апэрацыю.

1 верасьня 2018 году Кіра Ламейка пайшла ў школу.
XS
SM
MD
LG