Памятны знак да 30-годзьдзя АМАПу ўрачыста адкрылі ў Гомлі, паведамляе сайт УУС Гомельскага аблвыканкаму.
Раней знакі ў гонар гэтага спэцпадразьдзяленьня міліцыі зьявіліся ў Магілёве і Віцебску, яшчэ адзін плянуюць устанавіць у Менску.
Аўтар памятнага знаку ў Гомлі — супрацоўнік атраду, старшы прапаршчык міліцыі Аляксандар Сюзеў лічыць, што камень сымбалізуе трываласьць і стабільнасьць, а каршун — свабода і імкненьне да вяршыняў, зорка — абарону і бясьпеку, шчыт і меч — законнасьць, гонар, адвагу, а скрутак — гісторыя», гаворыцца ў паведамленьні УУС Гомельскага аблвыканкаму.
Гэта будзе ўжо чацьверты падобны помнік у Беларусі. Першы, з беркутам, быў пастаўлены ў гонар 100-годзьдзя міліцыі ў Віцебску. Яшчэ адзін стаіць у Магілёве: на стэле шыльда з надпісам па-беларуску: «Законнасьць, гонар, адвага», а зьверху беркут. Яшчэ адзін памятны знак АМАПу з беркутам плянуюць устанавіць у менскім мікрараёне Уручча. Каменная стэла з надпісам «Законнасьць, гонар, адвага» мусіць зьявіцца ўжо ў сакавіку.
Атрады АМАП былі заснаваныя ў канцы існаваньня СССР, калі пачалі праходзіць масавыя акцыі грамадзян. У Менску гэтыя падразьдзяленьні існуюць з 1998 году. Яны вядомыя сваім удзелам у разгоне апазыцыйных акцый.
Камандзіры Менскага АМАПу і Ўнутраных войскаў МУС былі пад санкцыямі Эўразьвязу і ЗША за жорсткасьць падчас разгону акцыяў апазыцыі.