Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску паставяць памятны знак АМАПу, гэта ўжо трэці такі ў Беларусі


Памятны знак беларускаму АМАПу ў Віцебску.
Памятны знак беларускаму АМАПу ў Віцебску.

Раней знакі ў гонар гэтага спэцпадразьдзяленьня міліцыі зьявіліся ў Магілёве і Віцебску.

Памятны знак АМАПу плянуюць устанавіць у менскім мікрараёне Уручча. Каменная стэла з надпісам «Законнасьць, гонар, адвага» мусіць зьявіцца ўжо ў сакавіку, паведамляюць «Менск-Навіны». Кампазыцыю завяршае беркут, гэта сымбаль Атраду міліцыі асаблівага прызначэньня.

Над знакам працуе заслужаны мастак Дагестану скульптар Хізры Азадулаеў.

Гэта будзе ўжо трэці падобны помнік у Беларусі. Першы быў пастаўлены ў гонар 100-годдзя міліцыі ў Віцебску. Яшчэ адзін стаіць у Магілёве: на стэле шыльда з надпісам па-беларуску: «Законнасьць, гонар, адвага», а зьверху таксама беркут. Памятны знак стварыў віцебскі скульптар Сяргей Сотнікаў.

Знакі ў Магілёве і Віцебску паставілі ў гонар 30-годзьдзя стварэньня падразьдзяленьняў АМАПу.

Атрады АМАП былі заснаваныя ў канцы існаваньня СССР, калі пачалі праходзіць масавыя акцыі грамадзян. У Менску гэтыя падразьдзяленьні існуюць з 1998 году. Яны вядомыя сваім удзелам у разгоне апазыцыйных акцый.

Камандзіры Менскага АМАПу і Ўнутраных войскаў МУС былі пад санкцыямі Эўразьвязу і ЗША за жорсткасьць падчас разгону акцыяў апазыцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG