Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БелТА прапанавала дачакацца 9999 дзён Лукашэнкі. Засталося 3 гады


Аляксандар Лукашэнка можа 20 лістапада «адзначыць сьвята бясконцасьці», піша БелТА.

Пра што ідзе гаворка?

20 лістапада 2018 году споўнілася 8888 дзён ад моманту першай інаўгурацыі Лукашэнкі.

Што піша БелТА?

«Тым, хто захапляецца нумаралёгіяй, можна параіць дачакацца наступнай прыгожай даты — 9999 дзён Лукашэнкі на пасадзе прэзыдэнта. У сяброўскім Беларусі Кітаі лічба 9 азначае найвышэйшую мужнасьць, асацыюецца з кіраўніком дзяржавы і якраз сымбалізуе вечнасьць».

9999 дзён ад першай інаўгурацыі Лукашэнкі споўніцца 5 сьнежня 2021 году. Але перад гэтай датай не пазьней за 30 жніўня 2020 году маюць адбыцца прэзыдэнцкія выбары.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG