Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна ня бачыць магчымасьці ўдзелу Беларусі ў міратворчай місіі на Данбасе


Намесьнік міністра замежных спраў Украіны Васіль Боднар
Намесьнік міністра замежных спраў Украіны Васіль Боднар

Украінскі бок пакуль ня бачыць магчымасьці ўдзелу Беларусі ў міратворчай місіі, заявіў намесьнік міністра замежных спраў Украіны Васіль Боднар, адказваючы на пытаньне БелаПАНа на сустрэчы з групай беларускіх журналістаў 19 лістапада ў Кіеве.

«Гэтае пытаньне ўздымалася падчас сустрэчы прэзыдэнтаў і было абмеркаванае імі асабіста. Пакуль украінскі бок ня бачыць магчымасьці удзелу Беларусі ў міратворчай місіі, паколькі гэта непасрэдна зьвязана з удзелам у АДКБ і расейскімі вайскоўцамі. Мы ня хочам сытуацыі, у якой Расея пры дапамозе Беларусі будзе ўплываць на тэрыторыю канфлікту на сваю карысьць», — сказаў дыплямат.

«Для нас Беларусь — важны і стратэгічны партнэр, — падкрэсьліў Боднар. — Вялікая працягласьць мяжы, і зразумела, што зь любога пункту гледжаньня ў асобе Беларусі нам лепш мець сябра, чым нэўтральнага суседа або краіну-праціўніка.

У любым выпадку мы будзем дзейнічаць так, каб падтрымліваць давяральныя і сяброўскія стасункі з афіцыйным Менскам. А давяральныя стасункі кіраўнікоў дзяржаў зьяўляюцца асновай для двухбаковых адносін. Адчыняюцца дзьверы кабінэтаў, вырашаецца шмат пытаньняў. Мы лічым, што нам трэба разьвіваць стасункі, зыходзячы з парамэтраў партнэрства, і падтрымліваць Беларусь, як толькі магчыма».

«У нас шмат пытаньняў да прысутнасьці Расеі на тэрыторыі Беларусі, але Менск — гэта пляцоўка для [трохбаковай] кантактнай групы, і гэта пэўны ўзровень даверу да беларускага боку ў пляне рэалізацыі мірнага працэсу».

31 кастрычніка на менскай сустрэчы асноўнай групы Мюнхэнскай канфэрэнцыі бясьпекі Аляксандар Лукашэнка заявіў:

«Мы можам узяць на сябе адказнасьць за гарантаваньне міру ва ўсходніх рэгіёнах Украіны і кантроль на расейска-ўкраінскай мяжы, а таксама суправаджаць правядзеньне выбараў на Данбасе, зыходзячы з разуменьня таго, што гэтыя рэгіёны зьяўляюцца неад’емнай часткай Украіны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG