27 дэпутатаў Эўрапарлямэнту напісалі адкрыты ліст асноўнаму ўладальніку Amazon Джэфу Бэзасу з просьбай выключыць з продажу рэчы з савецкай сымболікай.
Яны адзначаюць, што гэтая сымболіка абражае ахвяраў савецкага рэжыму, і нагадваюць, што ад яго пацярпелі больш як 60 мільёнаў чалавек; каля 10 мільёнаў былі дэпартаваныя ў лягеры.
Перадусім у лісьце называюцца футболкі і іншая вопратка зь сярпом і молатам, а таксама сьцягі і сувэніры, піша Guardian.
Пасьля аналягічных скаргаў амэрыканскі рознічны гігант Walmart паабяцаў у верасьні спыніць продаж вопраткі з савецкімі сымбалямі — сярпом і молатам.
Амазон прадае такія ж футболкі — зь сярпом і молатам ды надпісам СССР.
У траўні продаж рэчаў з савецкай сымболікай спыніла нямецкая фірма Adidas.