Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Наперадзе эра чыстай энэргетыкі». Лукашэнка ня ведае, куды падзець электраэнэргію з будучай АЭС


З узьвядзеньнем БелАЭС паўстане праблема лішняй электраэнэргіі
З узьвядзеньнем БелАЭС паўстане праблема лішняй электраэнэргіі

Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў ад ураду выпрацаваць дакладны плян пашырэньня выкарыстаньня электраэнэргіі. Загад прагучаў на нарадзе пра сыстэму кіраваньня беларускай энэргетыкай.

«Урадам павінен быць распрацаваны рэалістычны плян пашырэньня напрамкаў выкарыстаньня электраэнэргіі ў прамысловасьці, аграрнай сфэры, транспарце, IT-сэктары, ЖКГ ды іншых галінах. Патрабую ад адказных асобаў, не зацягваючы, прыступіць да яго вырашэньня. Магутнасьцяў для нарошчваньня электраспажываньня хапае, а неўзабаве будзе яшчэ больш», — цытуе Лукашэнку БелТА.

Паводле Лукашэнкі, у Беларусі вельмі нізкі ўзровень спажываньня электрычнай энэргіі, у 2-3 разы меншы, чым у разьвітых краінах. А пасьля ўвядзеньня АЭС электраэнэргіі ў Беларусі стане яшчэ больш.

«Наперадзе эра чыстай энэргетыкі — вугаль, прыродны газ і нафта адыходзяць. Усе арыентуюцца не на дызэль і бэнзін, а на электрамабілі. Таму трэба ня проста разуменьне, а дакладны плян дзеяньняў, зыходзячы з балянсу вытворчасьці электраэнэргіі і спажываньня», — сказаў Лукашэнка.

Будуючы БелАЭС, беларускія ўлады разьлічвалі прадаваць лішкі электраэнэргіі ў Эўразьвяз.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG