Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўночная Карэя паведаміла аб выпрабаваньні новай зброі


Лідэр КНДР Кім Чэн Ын назірае за выпрабаваньнем балістычнай ракеты (архіўнае фота)
Лідэр КНДР Кім Чэн Ын назірае за выпрабаваньнем балістычнай ракеты (архіўнае фота)

Лідэр КНДР Кім Чэн Ын прысутнічаў на выпрабаваньні «новай высокатэхналягічнай тактычнай зброі». Пра гэта паведамляе 16 лістапада дзяржаўнае паўночнакарэйскае інфармацыйнае агенцтва ЦТАК. Сьцьвярджаецца, што выпрабаваньні прайшлі пасьпяхова.

Пра якую менавіта зброю ідзе гаворка, не ўдакладняецца. Тэлебачаньне КНДР перадало, што яно распрацоўвалася яшчэ пры ранейшым лідара Паўночнай Карэі Кім Чэн Іры і павінна «значна павялічыць баявую моц» арміі.

Апошні раз паўночнакарэйскія СМІ паведамлялі аб прысутнасьці Кім Чэн Ына на выпрабаваньнях зброі ў лістападзе мінулага году. Тады КНДР правяла запуск міжкантынэнтальнай балістычнай ракеты «Хвасон-15».

12 чэрвеня ў Сынгапуры адбылася сустрэча прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і лідэра КНДР Кім Чэн Ына. Па выніках перамоваў бакі падпісалі сумесны дакумэнт, у рамках якога Пхэньян ўзяў на сябе абавязацельствы па дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава ў адказ на прадстаўленьне Вашынгтонам гарантыі бясьпекі і зьняцьця эканамічных санкцый.

Паўночная Карэя таксама паабяцала ЗША ліквідаваць палігон, дзе выпрабоўвалі «Хвасон-15». Аднак ужо празь месяц у СМІ стала зьяўляцца інфармацыя аб тым, што КНДР не адмовілася ад плянаў па стварэньні новых міжкантынэнтальных балістычных ракет.

На днях амэрыканскія аналітыкі заявілі аб наяўнасьці ў КНДР каля 20 ракетных базаў, існаваньне якіх Пхэньян меў намер схаваць ад міжнародных назіральнікаў, якія павінны будуць пракантраляваць ядзернае раззбраеньне КНДР. Экспэртам атрымалася вызначыць месцазнаходжаньне 13 зь іх.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG