Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэрты ЗША заявілі пра 20 утоеных Пхэньянам ракетных базаў


Ракеты на парадзе ў Пхэньяне
Ракеты на парадзе ў Пхэньяне

Амэрыканскія аналітыкі заявілі аб наяўнасьці ў КНДР каля 20 ракетных базаў, існаваньне якіх Пхэньян не раскрываў. Экспэрты здолелі вызначыць месцазнаходжаньне 13 зь іх. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на высновы Цэнтру стратэгічных і міжнародных дасьледаваньняў у Вашынгтоне.

Адмыслоўцы лічаць, што Пхэньян меў намер схаваць гэтыя аб’екты ад міжнародных назіральнікаў, якія павінныя будуць пракантраляваць ядзернае раззбраеньне КНДР, узгодненае ў чэрвені на саміце паміж лідэрамі ЗША і Паўночнай Карэі.

Па дадзеных экспэртаў, у экстраных выпадках гэтыя базы могуць быць задзейнічаныя для пуску ракетаў, хоць звычайна для баявога ўжываньня падобныя снарады вывозяцца на загадзя падрыхтаваныя пазыцыі. Дасьледнікі лічаць, што названыя ракеты здольныя ўчыніць значную шкоду нават у «няядзернай» вэрсіі.

На думку экспэрта Джозэфа Бэрмудэса, дэманстратыўны дэмантаж ракетнага палігона «Сохэ», які адбыўся раней, быў зроблены каб прыхаваць пагрозу, якую стваралі іншыя абʼекты.

Акрамя «Сохэ», Паўночная Карэя ў траўні згарнула ядзерны палігон «Пунгэры». На мерапрыемства не былі дапушчаныя замежныя экспэрты. Раней амэрыканская выведка неаднаразова заяўляла пра тое, што КНДР не зрабіла рэальных крокаў па дэнуклеарызацыі, нягледзячы на дамоўленасьці паміж прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам і паўночнакарэйскім лідэрам Кім Чэн Ынам. У сваю чаргу друк КНДР абвінаваціў ЗША і Паўднёвую Карэю ў падрыве пагадненьня, накіраванага на зьніжэньне напружанасьці ў рэгіёне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG