Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шуневіч ня бачыць патрэбы ў зьмене антынаркатычнага заканадаўства


Міністар Шуневіч у форме НКВД
Міністар Шуневіч у форме НКВД

Зьмена антынаркатычнага крымінальнага заканадаўства цяпер не патрабуецца, заявіў журналістам у Менску міністар унутраных справаў Беларусі Ігар Шуневіч пасьля міжведамаснай нарады, датычнай супрацьдзеяньня абароту наркотыкаў і прафіляктыкі наркаманіі.

Як паведамляе прэс-служба МУС, удзел у мерапрыемстве ўзялі прадстаўнікі Адміністрацыі прэзыдэнта, Дзяржаўнага сакратарыяту Савету бясьпекі, іншых міністэрстваў і ведамстваў.

Паводле Шуневіча, цяпер у краіне устойліва зьніжаецца колькасьць злачынстваў, зьвязаных зь незаконным абаротам наркотыкаў: «становішча застаецца стабільным і добра кантраляваным».

«Цяпер зьмена крымінальнага заканадаўства, на нашу думку, не патрабуецца. Сёньня трэба весьці гаворку пра ўдасканаленьне апэратыўна-вышуковай дзейнасьці органаў унутраных справаў, пытаньняў рэабілітацыі, у тым ліку мэдычнай, рэсацыялізацыі і прафіляктыкі», — цытуе Шуневіча прэс-служба МУС.

Кіраўнік МУС паведаміў, што за 2018 год ужо выяўлена больш за 4.000 нарказлачынстваў, зь іх большая частка — збыт псыхатропаў.

Намесьнік дзяржаўнага сакратара Савету бясьпекі Андрэй Уцюрын, у сваю чаргу, зазначыў, што «дзяржава павінна рабіць дакладныя, празрыстыя і зразумелыя ўсім захады па спыненьні любых спробаў наркатызацыі насельніцтва. Змагацца трэба жорстка і апэратыўна, зыходзячы перш за ўсё з інтарэсаў большасьці. Я думаю, такую палітыку ў дадзеным пытаньні грамадзяне нашай краіны падтрымліваюць».

Зьмякчэньня антынаркатычнага заканадаўства ў дачыненьні да тых, хто ўжываў забароненыя рэчывы, дамагаюцца, у прыватнасьці, актывісткі грамадзянскай ініцыятывы «Маці 328». Яны маюць намер абмеркаваць праблему прымяненьня антынаркатычнага заканадаўства з кіраўніцтвам упраўленьня па наркакантролі МУС.

Пакараньне за наркатычныя злачынствы ў Беларусі. Што важна ведаць

  • У красавіку-траўні 2018 года актывісткі «Маці 328» правялі 15-дзённую галадоўку ў Калінкавічах на Гомельшчыне і ў Пухавіцкім раёне на Меншчыне, а таксама 10-дзённую галадоўку ў Лідзе.
  • Удзельнікі галадоўкі патрабавалі перагляду жорсткіх прысудаў, якія выносіліся ад 2013 году паводле 328 артыкула (ад 5 да 25 гадоў пазбаўленьня волі), а таксама зьменаў у заканадаўства.
  • «Маці 328» лічаць, што ў некаторых выпадках тэрміны зьняволеньня несувымерныя злачынству, а закон недастаткова ўлічвае асобы злачынцаў, іх узрост ды іншыя акалічнасьці.
  • 13 чэрвеня 2019 года Палата Прадстаўнікоў у другім чытаньні прыняла папраўкі ў артыкул 328. Мінімальны тэрмін пазбаўленьня волі за незаконнае абарачэньне наркотыкаў зьменшылі на 2 гады. У ліпені Лукашэнка падпісаў закон аб зьмене КК.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG