14 лістапада Першамайскі суд Віцебску асудзіў на 10 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму 39-гадовага жыхара гораду за гомасэксуальную сувязь зь непаўналетнім.
Абвінавачанага прызналі ў мужалостве ды іншых дзеяньнях сэксуальнага характару, учыненых супраць волі, з ужываньнем гвалту і выкарыстаньнем бездапаможнага стану пацярпелага. Злачынства ўчынена паўторна.
Паводле ч. 2 арт. 167 КК максымальны тэрмін за падобнае злачынства – 13 гадоў.
Паводле ч. 2 арт. 51 КК абвінавачанаму забаронена 5 гадоў займацца пэдагагічнай дзейнасьцю. Таксама зь яго прысудзілі спагнаць 10 000 рублёў як кампэнсацыю маральнай шкоды.
Прысуд не набыў моц і можа быць абскарджаны.