Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр пісьменьнік Уладзіслаў Ахроменка

абноўлена

Уладзіслаў Ахроменка
Уладзіслаў Ахроменка

9 лістапада памёр пісьменьнік і журналіст Уладзіслаў Ахроменка, піша «Радыё Рацыя»​. Яму было 53 гады.

29 кастрычніка ў пісьменьнік здарыўся інфаркт, ён знаходзіўся ў рэанімацыі беластоцкай лякарні ў цяжкім стане.

Апошнія гады ён зь сям’ёй жыў у Чарнігаве, там працаваў у архівах СБУ, дзе дасьледаваў дзейнасьць савецкіх спэцслужбаў. Супрацоўнічаў з рэдакцыяй «Радыё Рацыя», офіс якога месьціцца ў Беластоку, рыхтаваў і вёў праграму «На ўліку КДБ».

На Свабодзе друкаваліся матэрыялы, якія дасьледчык здабыў у архіве Службы бясьпекі Ўкраіны па Чарнігаўскай вобласьці.

​Аўтар кніг прозы «Здані і пачвары Беларусі» (1994, у суаўтарстве з Максімам Клімковічам; пад псэўданімамі Францішак Хлус і Марцін Юр), «Янкі, альбо Астатні наезд на Літве» (кінараман, 2007, суаўт. з М.Клімковічам), «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша» (2009, суаўт. з М.Клімковічам), «Тэорыя змовы» (2011), «Музы і сьвіньні» (2014), п’есы «Русалка Камсамольскага возера» (2010, суаўт. з М.Клімковічам). Пад псэўданімамі выдаў каля дзьвюх соцень камэрцыйных раманаў на расейскай мове, некаторыя зь іх экранізаваныя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG