Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Словы Макрона пра маршала, які супрацоўнічаў з нацыстамі, выклікалі скандал у Францыі


Макрон (зьлева) з начальнікам генштабу Францыі Франсуа Лекуантрам
Макрон (зьлева) з начальнікам генштабу Францыі Франсуа Лекуантрам

Улады Францыі ня будуць афіцыйна ушаноўваць маршала Анры-Франсуа Пэтэна падчас захадаў з нагоды 100-годзьдзя завяршэньня Першай усясьветнай вайны ў канцы гэтага тыдня. Пра гэта афіцыйна заявіў прадстаўнік францускага ўраду ў чацьвер, камэнтуючы ранейшыя выказваньні прэзыдэнта Эманюэля Макрона, якія выклікалі палеміку ў грамадзтве.

Міністэрства абароны раней заяўляла, што падчас цырымоніі ў парыскім Доме інвалідаў у суботу ўспомняць аб усіх васьмі маршалах — удзельніках Першай усясьветнай вайны, у іх лік уваходзіць і Пэтэн.

Маршал Пэтэн быў адным з вайскаводаў, пад кіраўніцтвам якіх Францыя і яе хаўрусьнікі атрымалі перамогу над Цэнтральнымі дзяржавамі ў Першай усясьветнай вайне. У гады Другой усясьветнай вайны Пэтэн, як кіраўнік так званага «рэжыму Вішы», створанага пасьля разгрому Францыі гітлераўскай Нямеччынай у 1940 годзе, стаў на шлях супрацоўніцтва з нацыстамі. Пасьля вайны ён быў асуджаны на пажыцьцёвае зьняволеньне.

Выступаючы раней на гэтым тыдні на поўначы Францыі, Макрон назваў Пэтэна «вялікім салдатам» і адзначыў, што было б правільным ушанаваць заслугі маршалаў, якія «прывялі Францыю да перамогі». Пры гэтым ён заўважыў, што ў гады Другой усясьветнай вайны Пэтэн «зрабіў катастрафічны выбар».

Гэтая заўвага не зьберагла прэзыдэнта ад крытыкі з боку левых палітыкаў і кіраўнікоў габрэйскай грамады, якія нагадалі, што Пэтэн быў прызнаны вінаватым у цяжкіх злачынствах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG