Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Відэа аварыі ракеты «Саюз»


«Раскосмас» апублікаваў відэа аварыі ракеты «Саюз». На запісы з камэры, усталяванай на ракеце, бачны момант няштатнага разьдзяленьня першай і другой ступеняў.

​Аварыя ракеты «Саюз-ФГ» з расейскім і амэрыканскім касманаўтамі на борце адбылася 11 кастрычніка, на трэцяй хвіліне пасьля старту. У разгоннай ракеты ў момант аддзяленьня другога блёку не спрацавалі рухавікі, у выніку чаго ўсе часткі карабля разьядналіся і ўпалі на зямлю.

Касманаўты Аляксей Аўчынін і Ніку Гэйг здолелі пасадзіць пілятаваны блёк уручную пры дапамозе парашуту, яны не пацярпелі. Паводле вэрсіі «Раскосмасу», збой адбыўся ў працы датчыка, які сыгналізуе аб падзеле першай і другой ступеняў носьбіта. Аварыйная камісія вызначыла, што «адна з „бакавушак“ пры падзеле ня адвялася на патрэбную адлегласьць і ўдарыла па паліўным баку другой ступені, што прывяло да разрыву баку і разбурэньня першай ступені».

Паўторны запуск «Саюзу» заплянавалі на 18 лістапада.

10 кастрычніка кіраўнік «Раскосмасу» Дзьмітры Рагозін распарадзіўся паставіць відэакамэры ля рабочых і кантралёраў, якія зьбіраюць ракеты-носьбіты, каб кантраляваць працэс зборкі ракет.

24 кастрычніка стала вядома, што ніводная кампанія не прыняла ўдзелу ў тэндэры па страхаваньні рызыкі пры запуску ракеты-носьбіта на МКС. «Раскосмас» плянаваў застрахаваць пуск больш як на 3,2 млрд рублёў (страхавым выпадкам лічылася б страта або гібель касьмічнага карабля і грузу).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG