У Празе падчас сьвяткаваньня Дзядоў адбылася прэм’ера дакумэнтальнага фільма Радыё Свабода, прысьвечанага культавай беларускай паэтцы Ларысе Геніюш і яе мужу доктару Яну Геніюшу. Галоўны герой фільма – іх унук Міхась, які вырашыў прайсьці ня толькі праскімі сьцежкамі сваіх продкаў. Разам са здымачнай групай Свабоды ён наведаў гарады Вімпэрк і Пісэк – адрасы драматычных падзеяў у лёсе Геніюшаў, дзе яны былі арыштаваныя і зьняволеныя.