Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Калі заганяюць, арганізацыя становіцца няякаснай». Дэпутат Марзалюк пра #загонБРСМ


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Старшыня пастаяннай камісіі па адукацыі Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк пракамэнтаваў Свабодзе відэа, дзе вучняў 31-й менскай гімназіі прымушаюць уступаць у БРСМ.

«Я дакладна ня ведаю, наколькі праўдзівая інфармацыя пра гэтую школу. Але калі, сапраўды, гэта ўстаноўлены факт і ўсё адбылося так, як пра гэта напісана — гэта, на мой погляд, вельмі дрэнна. Сяброўства ў любой арганізацыі мусіць быць выключна добраахвотным. Гэтае пытаньне вырашае сам падлетак. Калі прынцып добраахвотнасьці працуе, тады арганізацыі робіцца па-сапраўднаму моцнай. Калі ж людзей заганяюць у нейкую арганізацыю, яна робіцца ад гэтага масавай, але няякаснай. Гэта кепска», — лічыць Марзалюк.

Доктар гістарычных навук Ігар Марзалюк
Доктар гістарычных навук Ігар Марзалюк

Старшыня пастаяннай камісіі па адукацыі Палаты прадстаўнікоў дадаў, што ня можа сказаць «за ўсю Беларусь, але ў Магілёве такіх выпадкаў няма».

«І калі хтосьці з вучняў не захацеў уступаць у БРСМ, то ў Магілёве ацэнак яму не зьніжаюць», — сказаў Марзалюк.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG