Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лунінцы пры маці абезгаловілі 8-месячную дзяўчынку. Што вядома аб трагедыі


Ілюстрацыйнае фота @Shutterstock
Ілюстрацыйнае фота @Shutterstock

27 кастрычніка ў кватэры шматпавярховага дома ў Лунінцы тата знайшоў цела васьмімесячнай дзяўчынкі. Як стала вядома TUT.BY, дзіця абезгаловілі. Па падазрэньні ў забойстве малалетняй затрымалі маці дзіцяці і яе 47-гадовага сябра.

Як распавёў TUT.BY яго стрыечны брат Аляксандар, у дзень забойства Леанід з сынамі дапамагаў сваім бацькам па гаспадарцы. У гэты час у іх кватэры Натальля расьпівала спіртовыя напоі ў кампаніі з 47-гадовым знаёмым Віктарам.

Паводле непацьверджанай інфармацыі, зь імі таксама знаходзілася 45-гадовая жанчына. Паводле парталу «Медиа-Полесье», падчас застольля кампанію раздражняў плач малой, што, магчыма, паслужыла падставай для забойства. Леанід прыехаў дадому прыкладна праз 30-40 хвілін пасьля трагедыі. Ён убачыў, што здарылася, і выклікаў хуткую зь міліцыяй.

Паводле TUT.BY, дзіцяці ня проста перарэзалі горла — малую абезгаловілі. Сьледчы камітэт пачаў крымінальную справу за забойства малалетняй з асаблівай жорсткасьцю. Затрыманыя маці дзіцяці і яе знаёмы Віктар. Пакуль невядома, хто зь іх расправіўся зь дзяўчынкай.

Сям'я была на ўліку як сацыяльна небясьпечная

У аддзеле адукацыі, спорту і турызму Лунінецкага райвыканкаму TUT.BY паведамілі, што сям’я была на ўліку як сям’я, што знаходзiцца ў сацыяльна небясьпечным становішчы. Падставай паслужыла ўжываньне алькаголю і сямейна-побытавы канфлікт, які аднойчы скончыўся выклікам міліцыі.

У органах апекі запэўніваюць, што пасьля пастаноўкі на ўлік з бацькамі праводзілася прафіляктычная работа.

«Яна на гэта ня здольная», — сваякі ў шоку

25-гадовая Натальля і яе муж Леанід выхоўвалі траіх агульных дзяцей: двух хлопчыкаў 4 і 6 гадоў і васьмімесячную Аню. Як распавёў TUT.BY далёкі сваяк Натальлі, маладыя людзі пражылі ў шлюбе 7 гадоў, а да гэтага доўга сустракаліся.

Блізкія затрыманай настойваюць, што сама Натальля не магла так паступіць са сваёй дачкой:

«Гэта была шчасьлівая сям’я, у якой любілі адзін аднаго», — распавёў TUT.BY родны брат бацькі дзяўчынкі Валеры.

«Яна на гэта, па-першае, ня здольная, па-другое, яна любіць сваіх дзяцей», — запэўнівае сваяк дзяўчыны. Усе сваякі цяпер у шоку.

Блізкія Леаніда адклікаюцца пра яго станоўча: працавіты, клапатлівы бацька, любячы муж. Пры гэтым адзначаюць, што дзеці заўсёды былі дагледжаныя ў асноўным дзякуючы Леаніду і яго сям’і.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG