Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўстанцы афрыканскай краіны паставілі ўльтыматум «расейскім наймітам»


Цэнтральнаафрыканская Рэспубліка
Цэнтральнаафрыканская Рэспубліка

Ваенізаваная групоўка Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі, куды ўваходзяць былыя мусульманскія паўстанцы з фарміраваньня «Сэлека», дала ўраду і яго расейскім саюзьнікам 48 гадзін на сыход з кантраляваных імі тэрыторый.

Пра гэта ў размове з Agence France-Presse заявіў адзін з лідэраў групоўкі Абдулай Ісэн, перадае Бі-бі-сі.

Ультыматум зьвязаны з тым, што з пасады кіраўніка парлямэнта быў адхілены мусульманін па веравызнаньні. Яго прысутнасьць на гэтай пасадзе ўраўнаважвае наяўнасьцю ў краіне прэзыдэнта-хрысьціяніна — такі быў пакт, які забясьпечвае перамір’е паміж прэзыдэнцкай адміністрацыяй і варожымі ёй групамі. Цяпер, як сьцьвярджаецца, гэтая дамоўленасьць спыненая.

У выніку Ісэн абвінаваціў прэзыдэнта Арканжа Туадэру ў «змове», якая была ўчыненая, на яго думку, з дапамогай «расейскіх наймітаў». Паводле яго, расейскія ваенныя ўяўляюць пагрозу для дэмакратыі рэспублікі.

Раней паведамлялася, што ў ЦАР дзейнічаюць найміты «прыватнай ваеннай кампаніі Вагнэра». Па дадзеных СМІ, яны забясьпечваюць абарону кіраўніка дзяржавы ў абмен на доступ да прыродных рэсурсаў. Пры спробе расьсьледаваць у ЦАР дзейнасьць вагнэраўцаў у ліпені на тэрыторыі гэтай краіны загінулі трое расейскіх журналістаў — Архан Джэмаль, Аляксандар Растаргуеў і Кірыл Радчанка. Удзельнік гурта Pussy Riot Пётр Вярзілаў, які спрабаваў расьсьледаваць гібель журналістаў, быў атручаны і затым шпіталізаваны ў Бэрліне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG