Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанія наклала на Facebook рэкордны штраф за уцечку дадзеных


Брытанскія ўлады аштрафавалі карпарацыю Facebook на 500 тысяч фунтаў стэрлінгаў (каля 650 тысяч даляраў) за парушэньне закону аб абароне дадзеных. Пра гэта гаворыцца на сайце брытанскага камісарыяту ў справе інфармацыі.

Гэта максымальна магчымая сума штрафу па такога роду справах.

У ліку інкрымінаваных парушэньняў — уцечка дадзеных праз кампанію Cambrige Analytica, якая выкарыстала канфідэнцыйную інфармацыю Facebook-акаўнтаў падчас перадвыбарнай кампаніі прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа. Як паведамлялася раней, кампанія магла атрымаць доступ да інфармацыі 87 мільёнаў карыстальнікаў сацыяльнай сеткі.

У цэлым нядобрасумленная апрацоўка пэрсанальных дадзеных адбывалася ў сацыяльнай сетцы з 2007 па 2018 год, лічыць брытанскі рэгулятар. Паводле яго даных, Facebook перадаваў канфідэнцыйную інфармацыю распрацоўнікам мабільных прыкладаньняў, не турбуючыся пра атрыманьне відавочнай згоды з боку карыстальнікаў.

У траўні Cambridge Analytica абвясьціла аб спыненьні сваёй працы з прычыны абвінавачваньняў у незаконным выкарыстаньні дадзеных карыстальнікаў Facebook у палітычных мэтах.

Заснавальнік і генэральны дырэктар Facebook Марк Цукербэрг ўзяў на сябе адказнасьць за уцечку дадзеных, а таксама за тое, што сацыяльная сетка магла выкарыстоўвацца для распаўсюджваньня «фальшывых навінаў» і распальваньня нянавісьці, у тым ліку падчас палітычных кампаній.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG