Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лёгкі дзённы хітрык, які палепшыць ваш сон


Усе мы ведаем, што недасыпаньне дрэнна ўплывае на настрой, працаздольнасьць і здароўе. Але ёсьць адна простая парада, якая можа эфэктыўна палепшыць начны сон. Пра яе на сайце sharecare. com пішуць дактары мэдыцыны Махмэд Оз і Майкл Ройзэн.

Новае дасьледаваньне

Падчас аднаго зь нядаўніх дасьледаваньняў навукоўцы высьветлілі, што людзі, якія ня маюць заведзенага дзённага распарадку — гэта значыць, не прачынаюцца, не прымаюць ежу і не займаюцца фізычнай актыўнасьцю ў адзін і той жа час на працягу дня, значна часьцей маюць праблемы са сном і засынаньнем.

Недасыпаньне ня толькі робіць нас раздражнёнымі. Яно таксама павялічвае рызыку павелічэньня вагі, дыябэту, хваробаў сэрца, дэпрэсіі і пагаршэньня кагнітыўных здольнасьцяў.

Як распарадак дня дапамагае сну?

Рэгулярнае ўзьдзеяньне дзённага сьвятла дапамагае ўсталявацца нашаму ўнутранаму гадзіньніку. Рутына дапамагае запраграміраваць нашы мозг і цела рэагаваць на зьмену дня і ночы.

Іншыя фактары

Каб добра спаць, варта прытрымлівацца і іншых рэкамэндацый лекараў. Напрыклад, трэба выключыць такія стымулятара, як фізычныя практыкаваньні і кафэін перад сном.

Варта выдаліць са спальні кампутары і тэлевізары. Навукоўцы падлічылі, што людзі, якія ня маюць у спальні тэлевізара, у два разы часьцей займаюцца сэксам, чым тыя, у каго ў спальні тэлевізар ёсьць.

Лепш таксама не трымаць у спальні такія жыцьцёвыя і раздражняльныя рэчы, як стосы рахункаў, жыровак, і нават газэты.

Лепш усё гэта замяніць спакойнай прыемнай музыкай і любімымі кнігамі.

Ложак мае быць зручным, а падушка і коўдра прыемнымі.

Выснова

Усё вышэйзгаданае — гэта дадатковыя фактары здаровага сну.

А галоўны фактар — рэжым, цьвёрды распарадак дня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG