Савудаўскія ўлады фінансуюць уласную «фабрыку троляў» для барацьбы з супернікамі манархіі ў інтэрнэце, паведамляе The New York Times.
Ініцыятарам праекта, разгорнутага яшчэ ў 2010 годзе пасьля «арабскай вясны», стаў насьледны прынц каралеўства Мухамэд бін Салман. «Фабрыку» узначаліў яго былы дарадца, піша газэта.
Адзначаецца, што сотні людзец працуюць праз Twitter, WhatsApp і Telegram, запалохваючы савудаўскіх апазыцыянэраў на радзіме і па ўсім сьвеце. Тролі займаюцца галоўным чынам тэмамі Емэну і правамі жанчын у мусульманскіх краінах. Супрацоўнік гэтай арганізацыі зарабляе прыкладна 3 тысячы даляраў у месяц.
Апазыцыйны журналіст Джамаль Хашокджы забіты тры тыдні таму ў Савудаўскім консульстве, асабіста змагаўся з гэтай «фабрыкай», піша выданьне. У мінулым месяцы ён пералічыў 5 тысяч даляраў актывістам, якія супрацьстаяць савудаўскім тролям.
Упершыню аб «фабрыцы троляў» загаварылі ў дачыненьні да расейскага «Агенцтва інтэрнэт-расьследаваньняў», якое, па вэрсіі амэрыканскіх уладаў, умяшалася ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША ў 2016 годзе.