Акцыя ля Мінабароны супраць дзедаўшчыны. ВІДЭА
«Моладзь БНФ» правяла акцыю ля Міністэрства абароны супраць дзедаўшчыны. Такім чынам актывісты распачалі анансаваную раней кампанію «Білет на той сьвет». Затрымалі траіх удзельнікаў: Дзяніса Мандзіка, былую старшыню Ганну Сьмілевіч і яшчэ аднаго хлопца. Акцыя працягвалася некалькі сэкундаў.