Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З украінскага патрыярха Філарэта зьнялі анатэму 


Архіяпіскап Яўстрацій (Зора)
Архіяпіскап Яўстрацій (Зора)

Сынод Сусьветнага патрыярхату прыняў рашэньне задаволіць апэляцыі патрыярха УПЦ КП Філарэта і мітрапаліта Макарыя і зьняць зь іх анатемы.

Пра гэта са спасылкай на ўласныя крыніцы паведаміў прэсавы сакратар УПЦ Кіеўскага патрыярхату Яўстрацій (Зора).

«Адразу зь некалькіх крыніц паступіла інфармацыя пра два чаканыя рашэньні Сыноду Сусьветнага Патрыярхату. 1. Пра задавальненьні апэляцыі Патрыярха Філарэта (а таксама апэляцыі мітрапаліта Макарыя). 2. Аб прызнаньні незаконнай анэксіі Кіеўскай Мітраполіі Рускай Царквой ў 1686 годзе» — напісаў Зора ў Facebook.

Ён дадаў, што цяпер трэба чакаць афіцыйнай заявы ад Сыноду.

Інфармацыю аб аднаўленьні Філарэта і Макарыя ў кананічным сане пацьвярджае і выданьне orthodoxia.info.

Патрыярх Філярэт
Патрыярх Філярэт

У Стамбуле 9 кастрычніка пачалося трохдзённае пасяджэньне Сыноду Канстантынопальскага патрыярхату. Як чакаецца, на ім разгледзяць пытаньне аб прадастаўленьні Томасу аб аўтакефаліі Украінскай праваслаўнай царкве. Пасяджэньне праходзіць за зачыненымі дзьвярыма.

Анатэма (паводле Праваслаўнай Энцыкляпэдыі) — гэта «адлучэньне хрысьціяніна ад зносін зь вернікамі і ад сьвятых сакрамэнтаў, якая ўжываецца ў якасьці вышэйшай царкоўнай кары за цяжкія грахі (перш за ўсё за здраду Праваслаўю і ўхіленьне ў ерась ці раскол) і саборна абвяшчаецца».

Анатэма на Філарэта была накладзеная ў 1992 годзе архіерэйскім саборам РПЦ. Тады Філарэт быў прадстаяцелям Украінскай праваслаўнай царквы (Маскоўскага Патрыярхату).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG