Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаўся збор сродкаў на экспэрымэнтальны раман


Пісьменьнік Кірыл Стаселька пачаў збор сродкаў на новую кнігу «Дзевяць жыцьцяў Віта Морэ». Каб яе выдаць, на плятформе Talaka.org зьбіраюць 9000 рублёў.

Сваю кнігу аўтар называе не літаратурным тэкстам, а размовай аўтара з чытачом, дыялёгам чытача са сваім уласным сьветам.

«Захапляльны, непрадказальны, экспэрымэнтальны твор, які гарманічна сумяшчае розныя літаратурныя жанры і філязофскія канцэпцыі ў адно цэлае», – гаворыцца ў апісаньні кампаніі.

Мінімальная сума для ахвяраваньня – 2 рублі, аўтар аддзячыць фундатару ў кнізе. Унёсшы ад 5000 рублёў, фундатар зможа абраць імя для аднаго з пэрсанажаў кнігі.

Папярэднія кнігі Кірыла Стаселькі «Дзіцячы маніфэст» і «Marginalis» у 20162017 гадах уваходзілі ў лонг-лісты прэміі Гедройця.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG