Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнат ЗША прызнаў масавы голад ва Ўкраіне ў 30-я гады XX стагодзьдзя генацыдам


Рэпрадукцыя з фатаграфіі «Галодныя сяляне пакідаюць вёскі ў пошуках ежы» (1933 г.) А.Вінэрбэргера.
Рэпрадукцыя з фатаграфіі «Галодныя сяляне пакідаюць вёскі ў пошуках ежы» (1933 г.) А.Вінэрбэргера.

Сэнат ЗША прыняў рэзалюцыю, якая прызнае высновы Камісіі 1988 году аб голадзе ва Ўкраіне. У ёй сказана ў тым ліку, што Іосіф Сталін і яго асяродзьдзе зьдзейсьнілі генацыд украінскага народу ў 1932-1933 гадах.

Вынікі галасаваньня верхняй палаты парлямэнта ЗША і тэкст рэзалюцыі выкладзеныя на афіцыйным сайце Сэнату.

У тэксьце прынятай рэзалюцыі сказана, што мільёны жыхароў Украіны загінулі з прычыны рашэньня сталінскага ўраду СССР «сьвядома зладзіць голад ва Ўкраіне», каб зламаць супраціў украінцаў калектывізацыі і камуністычнай акупацыі. З прычыны гэтага амаль чвэрць сельскага насельніцтва Ўкраіны загінулі праз створаны голад, указана ў дакумэнце.

Галасаваньне прайшло ў рамках ушанаваньня памяці 85-гадовай гадавіны Галадамору (масавага голаду ва Ўкраіне), якое адзначаецца ў 2017-2018 гадах. У 2006 годзe Ўкраіна афіцыйна прызнала Галадамор актам генацыду, накіраваным супраць украінскага народу.

Згодна з афіцыйнай расійскай пазыцыяй, голад ва Ўкраіне нельга разглядаць асобна ад голаду ў іншых абласьцях СССР у той жа час. У лютым амбасада Расеі ў Ізраілі, камэнтуючы рыхтаваны ў краіне закон аб прызнаньні Галадамору генацыдам, заявіла, што голад у 30-я гады «стаў агульнай трагедыяй расейцаў, украінцаў, казахаў і іншых савецкіх народаў, найбуйнейшай гуманітарнай катастрофай краіны». Тэкст заявы прыводзіла агенцтва РІА Навіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG