Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маршруткі «Полацкага экспрэсу» зноў ня ходзяць — праз «кабальныя» ўмовы дзяржавы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Буйны перавозьнік ТАА «Полацкі экспрэс» прыпыніў працу з 1 кастрычніка праз тое, што «Мінаблпасажыртранс» адмовіўся працягнуць зь ім дамову на ранейшых варунках.

«Полацкі экспрэс» перайшоў у рэгулярныя перавозьнікі згодна з абноўленым законам «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках». 14 сакавіка дыспэтчарская служба кампаніі падпісала дамову зь «Мінаблпасажыртрансам» (апэратарам пасажырскіх перавозак) на выкананьне рэйсаў маршрутам «Наваполацк-Менск». Дыспэтчарская служба ТАА «Полацкі экспрэс» была прызнаная перавозьнікам.

Архіўнае фота. Сустрэча нерэгулярных маршрутчыкаў у Менску
Архіўнае фота. Сустрэча нерэгулярных маршрутчыкаў у Менску

Аднак не прайшло і паўгоду, як «Мінаблпасажыртранс» адмовіўся працягваць дамову з ТАА «Полацкі экспрэс» на ранейшых умовах. Цяпер яны запатрабавалі, каб дыспэтчарская служба «Полацкага экспрэсу» не перадавала права перавозіць пасажыраў трэцяму боку. Таксама «Мінаблпасажыртранс» хоча мець права аднабаковым пазасудовым чынам скасоўваць дамову.

«Полацкі экспрэс» застанецца за бортам»

Дырэктар ТАА «Полацкі экспрэс» Дзьмітры Навіцкі сказаў карэспандэнту Свабоды, што кампанія мае каля 25 машын і выконвае ад 15 да 25 рэйсаў у дзень. Цяпер яна даслала пратакол рознагалосьсяў зь «Мінаблпасажыртрансам» наконт новай дамовы, каб зразумець, ці пакінуць ёй ранейшыя ўмовы.

«Там цэлы сьпіс пунктаў. Асноўнае, што забаронена — перадача перавозак трэцім асобам, хаця мы падпісвалі дамову як дыспэтчарская служба. І гэта прагучала ўсюды ў навінах і па БТ. А таксама аднабаковае скасаваньне апэратарам дамовы без суду. То бок павялічваецца адказнасьць перавозьніка, а адказнасьць апэратара застаецца на ранейшым узроўні. Варункі дамовы, якія нам прапанавалі, мы лічым кабальнымі», — сказаў дырэктар Дзьмітры Навіцкі.

Што азначае «перадача перавозьнікам права на выкананьне перавозак трэцяму боку»?

«Мы працавалі на аснове дамоваў-даручэньняў з нашымі індывідуальнымі

Нам не даюць працаваць як дыспэтчарскай службе

прадпрымальнікамі. Што такое "Полацкі экспрэс"? Гэта дыспэтчарская служба, у якую ўваходзяць да 20 ІП, якія выконваюць рэйсы на сваіх аўтамабілях, самі імі кіруюць і вядуць бухгальтэрыю. Ад пачатку ў сакавіку з намі падпісалі дамову, што мы дыспэтчарская служба і што мы можам перадаваць трэцяму боку дамоўныя ўмовы і адказваем за выкананьне трэцім бокам дамоўных абавязаньняў.

Цяпер нам так працаваць забараняюць. Усе ІП павінны перааформіць аўтамабілі на «Полацкі экспрэс», каб працаваць на гэтым маршруце як адзіная кампанія. Але так не атрымліваецца, бо кожны ўласьнік ня можа перааформіць машыну. Менавіта ў такім ключы мы працаваць ня можам як дыспэтчарская служба. Магчыма, яны хочуць зрабіць, каб ІП самі заключалі дамовы з апэратарам. А «Полацкі экспрэс» застанецца за бортам», — расказаў дырэктар прыватнага перавозьніка.

«Мы будзем разглядаць варыянты, як працаваць у нерэгулярнай камунікацыі»

У выніку ролю дыспэтчарскай службы «Мінаблпасажыртранс» можа аддаць аўтавакзалам, а гэта, паводле кіраўніка кампаніі, будзе нязручна пасажырам.

«Людзі прызвычаіліся, што яны патэлефануюць, замовяць месца і ўпэўненыя, што паедуць. А на вакзал трэба паехаць загадзя і купіць білет. Калі не выпадае ехаць, яго трэба здаць. Людзі прызвычаіліся да нашага сэрвісу. Умовы, на якіх мы адпрацавалі паўгода, нас задавальнялі. І мы маглі б працаваць далей. Калі мы ня вырашым пытаньне, як нам працаваць у рэгулярнай камунікацыі, мы будзем разглядаць варыянты, як нам працаваць законна ў нерэгулярныай камунікацыі», — сказаў Дзьмітры Навіцкі.

Як «Полацкі экспрэс» будзе працаваць далей, пакуль незразумела, кампанія лістуецца зь «Мінаблпасажыртрансам».

Апэратар сытуацыю не камэнтуе

У Міністэрстве транспарту і камунікацыяў, а таксама ў «Мінаблпасажыртрансе» карэспандэнту Свабоды сытуацыю не пракамэнтавалі.

Архіўнае фота. Сустрэча маршрутчыкаў нерэгулярнай камунікацыі ў Менску
Архіўнае фота. Сустрэча маршрутчыкаў нерэгулярнай камунікацыі ў Менску

Гісторыя пытаньня

23 студзеня 2018 году набыў сілу закон «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках», а 26 лютага — прэзыдэнцкі дэкрэт № 7 «Аб разьвіцьці прадпрымальніцтва», якія істотна зьмянілі сытуацыю на рынку міжгародніх маршрутак.

Аналіз працоўнай групы Рады разьвіцьця прадпрымальніцтва паказаў, што да ўступленьня ў сілу новага заканадаўства на рынку міжгародніх перавозак працавала больш за 40 тысяч транспартных адзінак, зь іх толькі 8–10 тысяч — ад рэгулярных (у асноўным дзяржаўных) перавозьнікаў. Нерэгулярныя маршруткі рабілі ў 3–20 разоў болей рэйсаў паміж Менскам і буйнымі гарадамі, чым рэгулярныя.

Паводле новага закону, дзейнасьць прыватных міжгародніх маршрутак аднесеная да «рэгулярных пасажырскіх перавозак». Раней яны, як і таксі, лічыліся нерэгулярнымі перавозьнікамі, а значыць, ня мусілі выконваць цэлы шэраг умоваў ды патрабаваньняў.

Многія прыватныя кампаніі перавозкі пасажыраў на маршрутных таксі прыпынілі працу. У некаторых гарадох Беларусі былі перабоі ў міжгароднім злучэньні, дзяржава пусьціла дадатковыя рэйсы.

Працоўная група прыйшла да наступных высноваў:

  • Праект прынятага закону не абмяркоўваўся з прадстаўнікамі бізнэс-супольнасьці.
  • У законе захаваная мадэль рэгулярных перавозак старога ўзору, якая за дзесяцігодзьдзі паказала сваю нежыцьцяздольнасьць.
  • Новыя нормы закону найперш скіраваныя на больш жорсткае рэгуляваньне нерэгулярных перавозьнікаў, якія за 15–20 гадоў сфармавалі свае маршрутныя сеткі.
  • Закон «ня даў ніякіх альтэрнатываў» працягу працы нерэгулярных перавозьнікаў.
  • Міністэрства транспарту і камунікацыяў спрабавала «ў „ручным“ рэжыме кіраваць працэсам» і аказалася не гатовае да рэалізацыі закону.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG