Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Армэніі тысячы дэманстрантаў блякуюць парлямэнт. Пашыньян ізноў надзеў кепку. УЖЫВУЮ


Уваход у будынак Нацыянальнага сходу Армэніі ў Ерэване з боку вуліцы Дэмірчана перакрыты.

Сабрацца каля будынку парлямэнту людзей заклікаў прэмʼер-міністар Нікол Пашыньян у жывым эфіры на сваёй старонцы ў Facebook. Мэта маніфэстацыі — не дапусьціць прыняцьця парлямэнтам спрэчных паправак у закон «Аб рэглямэнце Нацыянальнага сходу».

Прэмʼер-міністар прыбыў да будынку парлямэнта, дзе дэманстранты віталі яго.

Аднак Нацыянальны сход Армэніі праз галасаваньне шляхам падняцьця рук, 67 галасамі «за», прыняў зьмены ў закон аб рэглямэнце парлямэнту.

Тры парлямэнцкія фракцыі прапанавалі законапраект, які дазваляе блякаваць роспуск пры неабходнасьці другі раз абіраць прэм'ер-міністра.

Гэта, на думку прэм’ер-міністра Нікола Пашыньяна, істотна звужае магчымасьці роспуску парлямэнту.

Дэпутатаў і палітычныя сілы, якія падтрымалі гэтыя папраўкі, прэмʼер-міністар назваў контррэвалюцыйнымі.

Кампанія Пашыньяна і невялікай групы яго прыхільнікаў супраць працягу кіраваньня прэзыдэнта Сэржа Саргсьяна ў якасьці прэм’ер-міністра, якая пачалася ў рэгіёнах 31 сакавіка, празь некалькі тыдняў вылілася ў Ерэване ў маштабныя вулічныя пратэсты, якія вымусілі ужо прэм’ер-міністра Сэржа Саргсьяна 23 красавіка сысьці ў адстаўку. А 8 траўня парлямэнт выбраў Пашыньяна новым прэм’ер-міністрам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG