Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чапіга-«Башыраў» ізноў «спаліўся». Гэтым разам праз «Одноклассники»


Радыё Свабода і групе дасьледнікаў Bellingcat удалося знайсьці ў адкрытых крыніцах яшчэ адно фота Анатолія Чапігі, якое не публікаваліся ў СМІ.

Ідзецца пра чалавека, вельмі падобнага да Руслана Башырава, падазраванага ў атручваньні Сяргея і Юліі Скрыпаляў «Навічком».

Раней у матэрыялах Bellingcat і The Insider сьцьвярджалася, што Анатолій Чапіга быў супрацоўнікам ГРУ і выпускніком Далёкаўсходняга вышэйшага агульнавайсковага каманднага вучылішча Міністэрства абароны імя Ракасоўскага ў Благавешчанску (ДВОКУ). Пасьля заканчэньня вучылішча ў 2001 годзе ён паступіў на службу ў 14-ю брыгаду спэцназу ГРУ, а затым паступіў у Вайскова-дыпляматычную акадэмію, дзе супрацоўнікаў ГРУ рыхтуюць да апэрацыяў за мяжой.

Радыё Свабода зьвярнула ўвагу, што імёны выпускнікоў ДВОКУ, якія сталі героямі СССР і Расеі, ня толькі выбітыя на гранітных плітах побач з помнікам Ракасоўскаму, але і разьмешчаныя разам зь іхнымі фатаздымкамі на стэндзе ў музэі вучылішча. У 2014 годзе там дадалося фота Анатоля Чапігі.

Музэй гісторыі ДВОКУ закрыты для наведваньняў «з вуліцы», але там часта праводзяць урачыстыя мерапрыемствы або проста экскурсіі для школьнікаў, кадэтаў і выпускнікоў вучылішча. У інтэрнэце можна знайсьці мноства фатаграфіяў памяшканьняў музэю, але толькі праз два дні пасьля пачатку пошукаў (журналісты РС заўважылі стэнд на фота https://ok.ru/profile/558195496514/pphotos/771013076290 аднаго зь меркаваных камандзіраў Анатолія Чапігі, падпалкоўніка Аляксандра Лучая), прагляду тысяч фатаграфіяў і некалькіх гадзін відэа ўдалося падабрацца максымальна блізка да крайняй правай часткі стэнду «Выпускнікі-героі».

23 чэрвеня 2017 году. Сустрэча выпускнікоў. Фатаздымак цёмны, але калі прасьвятліць яго і зьмяніць кантраст у графічным рэдактары, Чапіга бачны даволі нядрэнна. Можна разглядзець кароткае прозьвішча і пры жаданьні нават прачытаць імя і імя па бацьку.

26 чэрвеня ў сацыяльнай сетцы «Одноклассники» было зьмешчана яшчэ адно фота стэнду «Выпускнікі-героі», зробленае на гэтай жа сустрэчы. На ім выразна бачны Анатолій Іванавіч Чапіга, чытаюцца яго імя, прозьвішча і імя па бацьку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG