29 верасьня паліцыянты з усёй Гішпаніі наладзілі ў Барсэлёне маніфэстацыю з патрабаваньнем вышэйшых заробкаў і ў падтрымку дзеяньняў паліцыі на леташнім рэфэрэндуме аб незалежнасьці Каталёніі 1 кастрычніка 2017 году, які гішпанскі ўрад прызнаў незаконным. Тады нацыянальная паліцыя і цывільная гвардыя (сілавыя структуры цэнтральнай улады ў Мадрыдзе) ўжылі сілу, каб сарваць рэфэрэндум, і атакавалі шэраг выбарчых участкаў.
У сваю чаргу прыхільнікі незалежнасьці зранку 29 верасьня сабраліся на контрадэманстрацыю. Каталёнская паліцыя Mossos паставіла кардоны і ахоўвала шэсьце прыхільнікаў нацыянальнай паліцыі, каб не дапусьціць сутыкненьняў. У мясцовых паліцыянтаў кідалі ёмістасьці з фарбай, адбыліся бойкі паміж прыхільнікамі незалежнасьці і паліцыянтамі.