Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея і Кітай заклікалі аслабіць санкцыі супраць Паўночнай Карэі


Ілюстрацыйнае фота, пасяджэньне Рады Бясьпекі ААН
Ілюстрацыйнае фота, пасяджэньне Рады Бясьпекі ААН

Прадстаўнікі Расеі і Кітаю заклікалі аслабіць міжнародныя санкцыі супраць Паўночнай Карэі, заявіўшы, што гэта «прастымулюе» Пхэньян пачаць ядзернае раззбраеньне, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Такія прапановы былі выказаныя падчас пасяджэньня Рады Бясьпекі ААН аб паўночнакарэйскім пытаньні, якое адбылося 27 верасьня ў Нью-Ёрку. Дзяржсакратар ЗША не падтрымаў гэтай прапановы.

Пачынаючы з 2006 году, калі ў КНДР адбылося першае выпрабаваньне атамнай бомбы, краіны — удзельніцы Рады Бясьпекі ААН некалькі разоў аднагалосна выказваліся за ўвядзеньне строгіх і адрасных санкцый супраць Паўночнай Карэі. Аднак 27 верасьня Расея і Кітай далі зразумець, што яны могуць парушыць ранейшыя дамоўленасьці і выбраць у паўночнакарэйскім пытаньні пазыцыю, якая супярэчыць палітыцы ЗША ды іншых заходніх краін.

Падчас пасяджэньня ў Радзе Бясьпекі ААН міністар замежных спраў КНР Ван І заклікаў чальцоў Рады прывесьці ў дзеяньне папраўку ў рэзалюцыі ААН, які прадугледжвае зьмяненьне санкцыйнага рэжыму супраць Пхэньяну.

Міністар замежных спраў КНР Ван І
Міністар замежных спраў КНР Ван І

«Улічваючы станоўчую дынаміку ў стасунках КНДР з Паўднёвай Карэяй і ЗША, а таксама... абяцаньні і дзеяньні (Пхэньяну) у сфэры ядзернага раззбраеньня, Кітай лічыць, што Рада Бясьпекі ААН павінна разгледзець прымяненьне... гэтай папраўкі, каб прастымуляваць КНДР ды іншыя зацікаўленыя бакі да далейшай дэнуклеарызацыі», — заявіў міністар Ван І.

Кіраўнік расейскага МЗС Сяргей Лаўроў дадаў, што працяг ціску на Пхэньян выглядае «недарэчна» на фоне «значных дзеяньняў у пляне дэнуклеарызацыі», якія былі зроблены паўночнакарэйскім рэжымам. Ён далучыўся да кітайскага калегі і заклікаў аслабіць санкцыі супраць Пхэньяну.

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо, які старшыняваў на сёньняшнім пасяджэньні Рады Бясьпекі ААН, заявіў, што міжнародны ціск на КНДР адкрыў шлях для дыпляматычнага вырашэньня гэтага пытаньня. Санкцыі павінны працягвацца «аж да поўнай і дакумэнтальна пацьверджанай дэнуклеарызацыі» паўночнакарэйскага рэжыму, падкрэсьліў Пампэо.

Дзяржсакратар ЗША дадаў, што 26 верасьня ён сустракаўся з кіраўніком паўночнакарэйскага замежнапалітычнага ведамства. Падчас сустрэчы абмяркоўвалася другі саміт Дональда Трампа і Кім Чэн Ына. Пампэо сказаў, што ў кастрычніку ён адправіцца ў Пхэньян працягваць гэтыя перамовы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG