Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская кампанія з офісам у Менску трапіла пад новыя санкцыі ЗША


Міністэрства гандлю ЗША ўвяло санкцыі супраць 12 расейскіх кампаній, якія, як сьцьвярджаецца, шкодзяць амэрыканскім нацыянальным інтарэсам. Арганізацыям з новага «чорнага сьпісу» будзе забаронена купляць любыя амэрыканскія тавары і тэхналёгіі, на якія распаўсюджваецца экспартны кантроль. У іх ліку — кампутарныя праграмы. Згодна з дакумэнтам, разьмешчаным на сайце Фэдэральнага рэестру ЗША, новыя меры ўступяць у сілу 26 верасьня.

Паведамляецца, што за агрэсію ў кібэрпрасторы ўведзеныя меры супраць навукова-дасьледчага інстытуту «Вектор», навукова-вытворчага прадпрыемства «Гамма», фірмы «Сайрус Системс» і групы кампаній «Инфотекс».

За пастаўкі абсталяваньня ў адрас вайскова-марскіх сіл Расеі пад санкцыі трапілі прадпрыемства падводных тэхналёгій «Океанос», а таксама кампанія «Дайвтехносервис». Яшчэ ў чэрвені ЗША абвінавацілі «Дайвтехносервис» у перадачы расейскім спэцслужбам абсталяваньня для падводных работ, якое можа быць накіраванае супраць камунікацый, якія злучаюць Амэрыку з Эўропай.

За падтрымку расейскай вайсковай аэракасьмічнай галіны ў «чорны сьпіс» занесеныя прадпрыемствы «Аэрокомпозит» і «Технология», канструктарскае бюро «Авиадвигатель», карпарацыя «Системы прецизионного приборостроения» і навукова-дасьледчы інстытут «Вега».

За матэрыяльную дапамогу іранскай ракетнай праграме пад санкцыі трапіла група кампаній Nilco Group, якая мае офісы ў Маскве, Менску і Тэгеране.

Інфармацыя пра новыя санкцыі паступіла ў дзень выступу прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа на Генэральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку. Значную частку свайго выступу ён прысьвяціў крытыцы дзеяньняў іранскага кіраўніцтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG