Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мы чакаем і ніяк не дачакаемся» — Тадэвуш Кандрусевіч пра магчымасьць візыту Папы Рымскага ў Беларусь


Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч у Вільні, у касьцёле сьвятога Рафала, упершыню памаліўся па-беларуску. Тут сабраліся вернікі зь Беларусі, якія прыехалі ў Вільню на сустрэчу з Папам Францішкам.

Сьвятая імша адбылася 22 верасьня а 9 раніцы. Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў, што ў маладосьці служыў у Вільні вікарыем, то бок дапаможным сьвятаром у Вострай браме, аднак па-беларуску маліўся ўпершыню.

Ён згадаў, што Пантыфік прыяжджае ў краіны Балтыі — Літву, Латвію і Эстонію — у другі раз, першы раз у 1993 годзе гэтыя ж краіны наведваў Ян Павал другі. Сёньня Ў Вільні рэзка пагоршылася надвор’е — раніцай быў моцны дождж. Тадэвуш Кандрусевіч прыгадаў, што такое ж дрэннае надвор’е было і 25 год таму падчас візыту Яна Паўла другога ў Літву.

«Мы чакаем і ніяк не дачакаемся — цяпер ня будзем разважаць пра прычыны гэтага. Усе яны больш-менш зразумелыя» — так ён сказаў пра магчымасьць прыезду Папы ў Беларусь.

Але ён вельмі ўсьцешаны, што «мы можам радавацца сустрэчы з Папам у Вільні».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG