Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Guardian: Расея распрацоўвала плян уцёкаў Асанжа з Брытаніі


Заснавальнік WikiLeaks на бальконе эквадорскай амбасады, 2017 год
Заснавальнік WikiLeaks на бальконе эквадорскай амбасады, 2017 год

Расейскія дыпляматы і людзі з акружэньня Джуліяна Асанжа летась абмяркоўвалі плян, у адпаведнасьці зь якім заснавальнік WikiLeaks таемна пакінуў бы амбасаду Эквадору ў Лёндане, дзе ён жыве апошнія некалькі гадоў, і Вялікабрытанію. Пра гэта піша ў пятніцу газэта The Guardian, спасылаючыся на свае крыніцы.

Плян прадугледжваў, што апэрацыя будзе ажыцьцёўлена ў калядны вечар (25 сьнежня). Як сьцьвярджаюць крыніцы The Guardian, Асанжа меркавалася вывезьці з амбасады на дыпляматычным аўтамабілі, пасьля чаго пераправіць у Расею ці Эквадор. Ад апэрацыі адмовіліся за некалькі дзён да яе меркаванай даты — сьцьвярджаецца, што яна была палічаная занадта рызыкоўнай.

Раней у прэсе зьяўляліся паведамленьні, што Асанж яшчэ ў 2010 годзе, калі супраць яго былі выстаўленыя першыя абвінавачаньні, спрабаваў атрымаць расейскую візу. Сам ён гэта адмаўляе.

Заснавальнік WikiLeaks схаваўся ў эквадорскай амбасадзе пасьля таго, як брытанскі суд пастанавіў выдаць Асанжа Швэцыі, дзе яго абвінавачвалі ў згвалтаваньні. Цяпер гэтыя абвінавачаньні зьнятыя, аднак Асанж адмаўляецца пакідаць амбасаду, баючыся магчымай экстрадыцыі ў ЗША. Там заснавальніка WikiLeaks падазраюць у змове з Расеяй, у тым ліку ў публікацыі дакумэнтаў Дэмакратычнай партыі ЗША, атрыманых, як сьцьвярджаецца, шляхам узлому яе сэрвэраў расейскімі хакерамі. Сам ён адмаўляе сувязі з Расеяй.

Новы прэзыдэнт Эквадору Ленін Марэна заявіў, што Асанжу рана ці позна давядзецца пакінуць амбасаду гэтай краіны ў Лёндане.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG