Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічба дня: колькі каштуюць 2 месяцы ў войску


Эканамічны суд задаволіў патрабаваньні пракуратуры Мінскай вобласьці аб кампэнсацыі шкоды, нанесенай вайсковай частцы неабгрунтаваным прызывам грамадзяніна на тэрміновую вайсковую службу, піша БелаПАН.

Якой менавіта вайсковай частцы нанесена шкода, і які камісарыят прызваў камісаванага салдата не ўдакладняецца. Яго імя таксама не называюць.

Судовае рашэньне ўжо набыла моц.

Што адбылося?

Праверка пракуратуры высьветліла, што ваенны камісарыят прызваў здатным да вайсковай службы 20-гадовага мужчыну. Падчас службы ён скардзіўся на стан здароўя, камандаваньне часткі накіравала яго на мэдычнае абсьледаваньне ў стацыянары. Вайскова-ўрачэбная камісія прызнала салдата:

  • непрыдатным да вайсковай службы ў мірны час;
  • абмежавана прыгодным — падчас вайны.

Праз 2 месяцы службы вайскоўца звольнілі ў запас.

Колькі каштавала ўтрыманьне салдата?

Падчас службы шарагоўца вайсковая частка:

  • выплаціла грашовае забесьпячэньне;
  • забясьпечыла рэчамі і харчаваньнем.

Агульная сума нанесенай шкоды перавысіла 860 рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG