Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ня хочацца хлусіць». Як уладкавацца на працу з псыхічным захворваньнем. ВІДЭА


У Беларусі жывуць звыш 300 тысяч чалавек з псыхічнымі захворваньнямі, і некаторыя зь іх хочуць і могуць працаваць. Але не заўсёды ім удаецца знайсьці працадаўцу, гатовага іх наняць.

Клюбны дом «Адкрытая душа» ў Менску займаецца рэабілітацыяй такіх людзей, дапамагае юрыдычнымі кансультацыямі і пошукам патэнцыйных працадаўцаў.

Вольга Рабчынская, дырэктарка «Адкрытай душы», расказвае, што сябры клюбу сутыкаюцца ў асноўным зь дзьвюма праблемамі:

  1. Атрымаць мэдыцынскія рэкамэндацыі;
  2. Знайсьці працадаўцу, які не збаіцца ўзяць на працу чалавека з псыхічным захворваньнем.

«Ня хочацца хлусіць і ўтойваць, — тлумачыць Вольга. — Хочацца шчыра сказаць, што так, я хварэў, але цяпер я гатовы працаваць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG