Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэпартамэнт ЗША: колькасьць тэрактаў у сьвеце рэзка зьнізілася


Тэрарыстычная атака ў Кабуле 16 жніўня 2018 году
Тэрарыстычная атака ў Кабуле 16 жніўня 2018 году

Колькасьць тэрарыстычных нападаў у сьвеце ў 2017 годзе рэзка зьнізілася. Асноўнай прычынай гэтага стала ліквідацыя тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава», якая трымала пад кантролем значную тэрыторыю ў Іраку. Пра гэта гаворыцца ў штогадовым дакладзе аб тэрарызьме, апублікаваным Дзяржаўным дэпартамэнтам ЗША ў сераду.

Паводле дадзеных амэрыканскіх экспэртаў, у мінулым годзе ў сьвеце было зьдзейсненыя 8584 тэрарыстычныя напады — на 23 адсоткі менш, чым годам раней. Было забіта каля 19 тысяч чалавек. У той час, як тэракты адбыліся ў ста краінах, цэнтрам тэрарыстычнай актыўнасьці былі пяць дзяржаў — Аўганістан, Ірак, Індыя, Пакістан і Філіпіны. Найбольш пацярпеў ад тэрарыстычных нападаў Аўганістан, дзе загінулі 4672 чалавекі.

Падчас прэзэнтацыі дакладу прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Нэйтан Сэйлс асабліва адзначыў стабілізацыю сытуацыі ў Іраку ў выніку пасьпяховых апэрацый супраць баевікоў тэрарыстычнай сеткі «Ісламскай дзяржавы». Колькасьць ахвяраў тэрактаў у гэтай краіне зьменшылася ў параўнаньні з 2016 годам больш, чым напалову. У 2017 годзе ахвярамі тэрарыстаў у Іраку сталі 4269 чалавек.

Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту папярэдзіў, што ў бліжэйшы час тэрор можа прыняць новыя формы, паколькі баевікі тэрарыстычнай сеткі, якія вярнуліся ў свае краіны, могуць спрабаваць арганізаваць атакі на так званыя «мяккія мэты» — гатэлі, рынкі, грамадзкія месцы.

У сьпіс краінаў-спонсараў тэрарызму ўключаныя Іран, Паўночная Карэя, Судан і Сырыя. Іран названы ў дакладзе найбольш актыўным заступнікам тэрарыстычных груп, якія дзейнічаюць у розных частках сьвету: ад Афрыкі да Паўднёвай Амэрыкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG