Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На абаронцу Курапатаў склалі пратакол за плякат «Гэць рэстаран КДБ»


Ніна Багінская
Ніна Багінская

На грамадзкую актывістку Ніну Багінскую міліцыянты склалі пратакол пасьля таго, як 18 верасьня пэнсіянэрка выйшла да рэстарацыі «Поедем поедим» з плякатам «Гэць рэстаран КДБ».

«Як толькі на прыйшла з гэтым плякатам, адразу зьявіліся міліцыянты. Спачатку ўзялі тлумачэньні, а пасьля наступны этап — складаньне пратаколу. Спадарыня Ніна заявіла міліцыянтам, што гэта яе пазыцыя: яна мяркуе, што КДБ датычнае да гэтай рэстарацыі, паколькі тая дагэтуль не закрылася. Але пасьля афармленьня папераў нікога не затрымалі, міліцыянты зьехалі», — сказаў Свабодзе адзін зь пікетоўцаў, бард Зьміцер Захарэвіч.

У Курапатах «заварушыліся будаўнікі» ад дзяржавы?

Іншай навіной ад Зьмітра Захарэвіча стала тое, што на ўзвышшы, якое людзі назвалі Галгофай, назіраецца актыўнасьць.

«Будаўнікі заварушыліся, забілі ў зямлю калкі, якімі пазначылі месца помніка, які будуць усталёўваць ад імя дзяржавы. Я адмыслова падышоў і запытаў, што яны робяць. Дык тыя пацьвердзілі, што пачалі падрыхтоўку да ўстаноўкі знаку. Калі маюць ставіць сам помнік, не сказалі», — паведаміў Зьміцер Захарэвіч.

У чэрвені стала вядома, што Міністэрства культуры ўхваліла адзін з праектаў мэмарыяльнага знаку «прымірэньня і смутку», які дзяржава зьбіраецца ўсталяваць у Курапатах. Пазьней праект быў скрытыкаваны прадстаўнікамі грамадзкасьці, у тым ліку актывістамі, якія цяпер бароняць Курапаты. Таксама супраць усталяваньня мэмарыяльнага знаку выступіў адкрывальнік Курапатаў, лідэр КХП-БНФ Зянон Пазьняк.

«Іх плян — улезьці з бэтоннымі канструкцыямі ў Курапаты і зьнішчыць мэмарыял. Ня трэба туды лезьці. Іхнія праекты паказваюць, што нічога там быць ня можа. Гэта як для каровы сядло», — лічыць Зянон Пазьняк.

Пратэсты супраць рэстарацыі ля Курапатаў. ​Што важна ведаць

Што адбываецца. Грамадзкія і палітычныя актывісты з чэрвеня 2018 году пікетуюць рэстаран «Поедем поедим», што месьціцца ля Курапатаў. За 50 мэтраў ад гэтага месца ў 1930-я адбываліся масавыя расстрэлы. Карнікі НКВД расстралялі тут, па розных ацэнках, ад 30 тысяч да 250 тысяч чалавек.

З чаго ўсё пачалося. Будоўля забаўляльнага комплексу пад назвай «Бульбаш-хол» пачалася ў 2012 годзе ў ахоўнай зоне Курапатаў. У 2014-м ахоўную зону зьменшылі. Гісторыя будаўніцтва і змаганьня тут.

Рэстаран каля Курапат не парушаў зоны аховы? МАПЫ

​1 чэрвеня 2018 рэстаран «Поедем поедим» пачаў рэклямавацца ў інтэрнэце я, а ўвечары 5 чэрвеня меркавана пачаў працаваць.

З таго часу грамадзкія актывісты штодня пікетуюць рэстаран, патрабуючы яго закрыцьця і сьцьвярджаючы, што ён парушае ахоўную зону вакол народнага мэмарыялу і не адпавядае нормам грамадзкай маралі.

Як праходзяць пратэсты. Са сьцягамі і плакатамі абаронцы Курапатаў блякавалі транспарт, які накіроўваўся на тэрыторыю рэстарана. За гэта рэгулярна атрымліваюць штрафы ад ДАІ за парушэньне ПДД, а таксама іх штрафуюць і садзяць на суткі за несанкцыянаванае пікетаваньне. Некаторыя актывісты маюць ужо па некалькі дзясяткаў штрафаў.

За час пікетаваньня «Поедем поедим» неаднаразова адбываліся сутычкі паміж актывістамі і наведнікамі ды ахоўнікамі рэстарана, заблякаваныя аўтамабілі, наяжджалі на пікетоўцаў, актывісту нават зламалі руку.

Рэакцыя ўласьнікаў. Не дачакаўшыся рэакцыі ўладальнікаў рэстарана на патрабаваньне закрыць або перанесьці ўстанову, 18 ліпеня абаронцы Курапатаў заклікалі да байкоту ўсіх рэстаранаў аднаго з сузаснавальнікаў рэстарацыі бізнэсоўца Леаніда Зайдэса.

20 ліпеня на сустрэчы з журналістамі Зайдэс адмовіўся закрываць «Поедем поедим», але прапанаваў даць грошы на мэмарыялізацыю Курапатаў. Гэта не задаволіла пікетоўцаў, і яны працягнулі пікетаваньне.

Хто адказны за рэстаран у Курапатах. Сьпіс асобаў

Прадстаўнікі партый і рухаў, якія ўдзельнічаюць у Курапацкай вахце, зацьвердзілі сьпіс чыноўнікаў, уладальнікаў, агрэсіўных наведнікаў рэстарацыі «Поедем поедим», якім яны абвясьцілі пэрсанальны байкот. Усяго ў сьпісе 35 прозьвішчаў.

Бізнэсовец Аркадзь Ізраілевіч падаў у суд на незалежнае выданьне «Новы час» і аўтара расьсьледаваньня пра забудову ў Курапатах Дзяніса Івашына, які дапусьціў юрыдычную сувязь паміж ім і рэстаранам.

​7 адказаў на наіўныя пытаньні пра рэстаран ля Курапатаў і пратэсты супраць яго

Ня першы чын у Курапатах. Першая грамадзкая абарона Курапатаў адбывалася ў 2001–2002 гг., калі моладзь пратэставала супраць пашырэньня кальцавой дарогі праз урочышча. На пачатку 2017-га актывісты адстаялі Курапаты ад будоўлі бізнэс-цэнтру.

Сталінскія рэпрэсіі і Курапаты

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што іх зазналі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак, гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладная колькасьць невядомая — КДБ дагэтуль не раскрыў архівы.

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі — асноўнае, што трэба ведаць
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:38 0:00

Паводле розных падлікаў, ад 30 да 250 тысяч чалавек карнікі НКВД расстралялі з 1937 па 1941 год у Курапатах — лясным масіве пад Менскам.

Асноўнае пра Курапаты

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG