Савецкую вуліцу ў Горадні перад сьвятам горада ператварылі ў алею яго ганаровых жыхароў. Сярод іх Васіль Быкаў, Аляксей Карпюк, Уладзімер Караткевіч.
Васіль Быкаў жыў у Горадні каля 30 гадоў, Аляксей Карпюк — большую частку жыцьця.
Уладзімер Караткевіч, хоць і не гарадзенец, але дзякуючы яму ведаем, дзе прызямліўся Хрыстос.
Максім Багдановіч і Эліза Ажэшка — тыя рэдкія жыхары з ганаровай алеі, імёнамі якіх назвалі гарадзкія вуліцы.
Стваральнік мовы эспэранта, доктар Людвіг Замэнгоф пражыў у горадзе каля пяці гадоў.
Парк на месцы батанічнага саду Жана Жылібера жыве дагэтуль.
Гісторык Віктар Саяпін, які прысьвяціў Горадні шмат кнігаў, яшчэ жывы ў памяці гарадзенцаў.
Калі Давыд Гарадзенскі быў старастам, крыжакі не рызыкавалі нападаць на горад.
Вуліцы ў гонар Напалеона Орды, які напісаў вядомую панараму Горадні, і мастака Леона Бакста, які тут нарадзіўся, разьмешчаныя на самым ускрайку гораду.
Дзякуючы каралеве Боне Сфорцы Горадня атрымала водаправод, пры ёй пачалі брукаваць вуліцы і плошчу, на ратушы ўсталявалі гадзіньнік, які стаў сымбалем горада.