Навучэнцы Індустрыяльна-пэдагагічнага каледжу даслалі Свабодзе фатаздымкі інтэрната, у які іх засялілі на пачатку навучальнага году.
Дырэктар каледжу кажа, што палова інтэрната ўжо мае добры капрамонт, а другую палову адрамантуюць, як толькі «паступіць фінансаваньне». І абяцае дапамагчы тым пакоям, якія маюць найбольшыя праблемы, але «пакуль ніхто не зьвяртаўся».