Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканцы перанялі два расейскія зьнішчальнікі ля Аляскі. Пэнтагон выказаў пратэст


Расейскі зьнішчальнік Ту-95, ілюстрацыйнае фота
Расейскі зьнішчальнік Ту-95, ілюстрацыйнае фота

Вайскова-паветраныя сілы ЗША перахапілі два расейскія бамбавікі над міжнароднымі водамі на захад ад амэрыканскага штату Аляска. У Пэнтагоне адзначаюць, што Ту-95 могуць перавозіць ядзерную зброю.

Згодна з паведамленьнем, амэрыканскія F-22 Raptor перахапілі два расейскія стратэгічныя бамбавікі Ту-95 у ноч на 13 верасьня. Расейскія самалёты не перасякалі амэрыканскай ці канадзкай мяжы. Іх суправаджалі, пакуль яны не пакінулі зоны ідэнтыфікацыі супрацьпаветранай абароны Аляскі.

У Пэнтагоне адзначылі, што Ту-95 могуць перавозіць ядзерную зброю.

Інцыдэнт адбыўся ў час, калі ў Сыбіры адбываюцца найбуйнейшыя ў гісторыі Расеі вайсковыя вучэньні, у якіх бяруць удзел каля 300 000 чалавек.

Камандаваньне паветрана-касьмічнай абароны Паўночнай Амэрыкі заяўляе, што палёт расейскіх самалётаў не выглядаў «непасрэднай часткай [манэўраў]». У той жа час вайскоўцы не выключаюць, што ён мог быць зьвязаны з вучэньнямі.

Гэта ўжо ня першы падобны выпадак: 6 верасьня два амэрыканскія зьнішчальнікі F-22 перахапілі паблізу Аляскі пару расейскіх стратэгічных бамбавікоў Ту-95, якія праляцелі над Паўночным Ледавітым акіянам, Берынгавым і Ахоцкім марамі.

У траўні 2018-га амэрыканскія зьнішчальнікі таксама перахапілі каля берагоў Аляскі два Ту-95. Падобны інцыдэнт адбыўся і сёлета ў красавіку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG