Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейцы дапамаглі адкрыць новыя спэцыяльнасьці ў беларускіх каледжах


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Дзьве з чатырох новых спэцыяльнасьцяў адкрыліся сёлета ў беларускіх каледжах з удзелам эўрапейскіх партнэраў, сказала 6 верасьня начальнік цэнтру «Рэспубліканскага інстытуту прафэсійнай адукацыі» Аляксандра Пятрова.

Дзе і чым дапамаглі?

Стваральнікі новых спэцыяльнасьцяў скарысталі праграмы навучаньня эўрапейскіх каледжаў.

У Наваградку з гэтага году будуць рыхтаваць спэцыялістаў у галіне рацыянальнага выкарыстаньня прыродных рэсурсаў, а ў Менску — мэрчандайзэраў: спэцыялістаў у стварэньні пазытыўнага іміджу крамаў, салёнаў.

«У крамах пакуль атрымліваецца так, што хтосьці займаецца афармленьнем вітрыны, хтосьці расстаноўкай абсталяваньня, хтосьці дызайнам памяшканьняў. Новыя спэцыялісты будуць рабіць гэтыя і іншыя рэчы, як той казаў, ад а да я», — сказала Аляксандра Пятрова.

Якім яшчэ прафэсіям пачнуць вучыць?

Сярод новых прафэсій — спэцыяліст па «перапрацоўцы і захоўваньні зерня»: у Маладэчне будуць рыхтаваць кадры, здольныя працаваць з найноўшай тэхнікай, у тым ліку з робатамі. А ў адным зь менскіх каледжаў адкрылі набор на спэцыяльнасьць «сацыяльная праца». Новую праграму навучаньня абумовіла ратыфікацыя ў 2016 годзе міжнароднай канвэнцыі аб правах інвалідаў.

Аляксандра Пятрова адзначыла, што за апошнія 5 год у каледжах краіны зьявілася 15 новых прафэсій. Прыкладна столькі ж за гэты час выкрасьлілі са сьпісу як састарэлыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG