Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьве беларускія ВНУ не дабралі студэнтаў-бюджэтнікаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Нягледзячы на дадатковы набор, у двух унівэрсытэтах Беларусі засталіся вольнымі 14 бюджэтных месцаў, паведамляе Tut.by. Не далічыліся абітурыентаў у Беларуска-расейскім унівэрсытэце і ў Мазырскім пэдагагічным. Набор ужо закрыты.

У Беларуска-расейскім унівэрсытэце, што ў Магілёве, не дабралі дзесяць чалавек. Усе на спэцыяльнасьць «Пад’ёмна-транспартныя, будаўнічыя, дарожныя машыны і абсталяваньне». Плян прыёму на дзённае бюджэтнае навучаньне тут складаў 20 месцаў.

Ва ўнівэрсытэце кажуць, што ў ранейшыя гады ахвотных вучыцца на гэтай спэцыяльнасьці хапала.

Паводле адказнага сакратара прыёмнай камісіі Дзьмітрыя Сьвірэпы, прычын недабору некалькі:

  • павышэньне прахадных балаў (напрыклад, мінімальны парог балаў на ЦТ па матэматыцы вырас на пяць пунктаў)
  • тэхнічныя спэцыяльнасьці ў абітурыентаў менш папулярныя, чым юрыдычныя і эканамічныя.
  • ахвотных здаваць на ЦТ фізыку з кожным годам усё менш.

У Мазырскім пэдагагічным унівэрсытэце на спэцыяльнасьць «Фізыка і інфарматыка» не дабрали чатырох чалавек. Усяго на дзённае аддзяленьне на бюджэт сюды набіралі 22 студэнтаў.

«Сёлета вельмі многія ВНУ мелі першапачатковы недабор. Ня толькі рэгіянальныя, але і сталічныя, — сказаў Дзьмітры Сьвірэпа. — Такога, напэўна, за ўсе гады не было, каб на бюджэт не маглі набраць».

Для паступленьня ў ВНУ мову будзе дастаткова ведаць на 10 балаў са 100. Астатнія мінімальныя балы крыху павысілі

Атрымаць унівэрсытэцкі дыплём і працаваць прыбіральшчыцай

Менш эканамістаў, больш аграрыяў і сілавікоў набяруць у ВНУ. Платнікаў «урэжуць»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG