Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Невядомыя павалілі скульптуру «істоты» на менскай вуліцы Кастрычніцкай


Кастрычніцкая вуліца, архіўнае фота
Кастрычніцкая вуліца, архіўнае фота

Скульптуру «Вялікая істота» ўжо некалькі разоў ламалі, але ў ноч на 6 верасьня павалілі.

Аўтар скульптуры Базыль Стахіевіч сказаў Tut.by, што ня будзе аднаўляць або перарабляць скульптуру, а тое, што ад яе застанецца, прыбярэ. Пакуль што ён не ў Беларусі, таму «ня можа паўплываць» на лёс скульптуры. Але мяркуе, што «ўсё гэта нават і добра — прыйшоў час для чагосьці новага».

Мастак з Маладэчна паставіў скульптуру ў мінулым верасьні пасьля фэсту Vulica Brasil. Работа выклікала неадназначную рэакцыю: чытачы таго ж Tut.by называлі яе «чалавек-вагіна» (76% выбралі ў апытаньні такі варыянт; прапаноўваліся таксама «чалавек-скарбонка», «дрэва з дуплом», «сымбіёз бактэрыі, расьліны і чалавека»). ​

Спачатку ў скульптуры адламалі «рукі» — аўтар прырабіў замест іх галінкі, затым некалькі разоў білі, пакідаючы ўмяціны.

«Работа для таго, каб бывалі такія моманты і пра іх можна было казаць, — казаў Стахіевіч пасьля таго, як скульптуру зламалі першы раз. — Можа, далей яе наагул выкарчуюць і на гэтым месцы зьявіцца магільная пліта з надпісам „Тут была вялікая істота, і людзі яе забілі“».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG