Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забудова Менску: «Газпром Цэнтар» паўстане ў 2020 годзе, комплекс на месцы ВДНГ — у 2021?


Архіўнае фота. Будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу «Газпром Цэнтар» у Менску. Верасень 2016 году
Архіўнае фота. Будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу «Газпром Цэнтар» у Менску. Верасень 2016 году

«Газпром Цэнтар» абяцаюць здаць у 2020 годзе, комплекс на месцы былой ВДНГ — у 2021. Такія тэрміны назвалі 4 верасьня журналістам чыноўнікі Менскага гарвыканкаму Юры Качарго і Вольга Верамей.

На аб’екце «Газпром Цэнтар» пачынаецца раскансэрвацыя, а ў чацьвёртым квартале тут адновяцца будаўнічыя працы.

«Паводле запэўніваньняў інвэстара, у 2020 годзе рэалізацыя праекту завершыцца, 180-мэтровая вежа будзе ўзьведзеная» — сказаў першы намесьнік старшыні камітэту будаўніцтва і інвэстыцый Юры Качарго.

Будаваць шматфункцыянальны комплекс «Газпром Цэнтар» пачалі ў 2015 годзе на месцы зьнесенага на загад Лукашэнкі аўтавакзалу, але ўжо наступным летам будоўлю прыпынілі. У сьнежні 2016 году яе закансэрвавалі. Паводле неафіцыйных зьвестак, паўза была зьвязаная з «газавымі войнамі» Беларусі і Расеі, а таксама з тэхнічнымі праблемамі (прасяданьнем), бо праектаваны будынак надта высокі.

У забудову пляцоўкі ВДНГ укладуць паўмільярда даляраў

Праект забудовы пляцоўкі на месцы былога ВДНГ
Праект забудовы пляцоўкі на месцы былога ВДНГ

​На месцы, дзе раней былі Выстаўка дасягненьняў народнай гаспадаркі (ВДНГ) і 2-я гарадзкая лякарня, будзе ўзьведзены шматфункцыянальны гасьцінічны комплекс. Працы тут плянуюць завяршыць у 2021 годзе.

Паводле намесьніка старшыні камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва Вольгі Верамей, «разглядаецца пытаньне разьмяшчэньня выставачнага цэнтру, які раней быў на вуліцы Янкі Купалы, на іншых пляцоўках гораду».

Як чакаецца, інвэстар з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў прыступіць да асваеньня тэрыторыі або сёлета ў сьнежні, або ў першым квартале 2019 году. Аб’ём інвестыцыяў ацэньваецца прыблізна ў паўмільярда даляраў.

«Горад Менск выканаў усе свае абавязаньні для рэалізацыі праекту», — сказаў Юры Качарго.

Пры гэтым будынкі Траецкага манастыра базыльянак, у якіх месьцілася лякарня, зьбіраюцца «рэканструяваць і напоўніць новымі функцыямі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG