Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забойствы, згвалтаваньні і рабаваньні. У Літве пачалі публікаваць дакумэнты аб злачынствах Чырвонай арміі


Цэнтар дасьледаваньняў генацыду і супраціву жыхароў Літвы пачынае публікаваць дакумэнты аб злачынствах Чырвонай арміі ў Літве – забойствах, згвалтаваньнях і рабаваньнях, паведамляе delfi.lt.

Пачатак апублікаваньня новых дакумэнтаў прымеркаваны да гадавіны вываду акупацыйных савецкіх войскаў з Літвы. На інтэрнэт-сайце kgbveikla.lt пачынаецца публікацыя дакумэнтаў Камуністычнай партыі, Чырвонай арміі, МУС і іншых ведамстваў, якія раскрываюць іх рэпрэсіўныя і гвалтоўныя дзеяньні ў Літве ў 1944-1953 гадах.

Дакумэнты сьведчаць, што пасьля прыходу савецкіх вайскоўцаў у Кляйпэдзкай і Шылуцкай абласьцях пачаліся павальныя згвалтаваньні жанчын незалежна ад іх нацыянальнасьці або ўзросту.

«Гвалтавалі і сямідзесяцігадовых жанчын, і чатырнаццацігадовых дзяўчынак – нават у прысутнасьці бацькі», – гаворыцца ў паведамленьні цэнтру.

У дакумэнтах таксама апісаная стральба п'яных савецкіх салдатаў, у выніку якой загінулі людзі, падпалы сядзібаў, рабаваньне жыхароў і іншыя злачынствы.

Апошнія часткі савецкіх войскаў пакінулі Літву 31 жніўня 1993 года.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG