Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Алтаі пуцінская партыя вылучыла ў мясцовыя дэпутаты 55 чалавек з судзімасьцямі


У Рэспубліцы Алтай мясцовае аддзяленьне партыі «Адзіная Расея» вылучыла ў якасьці кандыдатаў у муніцыпальныя дэпутаты 55 чалавек з судзімасьцямі.

Біяграфіі кандыдатаў падрабязна вывучыў партал Una Cultura на падставе дадзеных, апублікаваных рэгіянальным выбаркамам. Сярод тых, у каго былі праблемы з законам, ёсьць і тры дзеючых чыноўнікі, якія плянуюць абірацца на новы тэрмін. Некаторыя кандыдаты маюць некалькі судзімасьцяў.

Большасьць вылучаных сябраў партыі маюць судзімасьці за крадзеж, растрату і хуліганства. Сярод іншых злачынстваў угоны паветраных або водных судоў і нават чыгуначнага рухомага складу, а таксама пагроза забойства«, заведама ілжывы данос, згвалтаваньне.

Атрымаць камэнтар у рэгіянальным аддзяленьні партыі «Адзіная Расея» карэспандэнту Свабоды не ўдалося. Па пазначаных на сайце тэлефонах ніхто не адказаў.

Выбары ў Рэспубліцы Алтай пройдуць 9 верасьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG